навіны

У Беларусі +13 новых палітвязняў

вязні
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: viasna96 / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Беларускія праваабаронцы 24 снежня апублікавалі супольную заяву, у якой прызнаюць зняволенымі паводле палітычных матываў 13 чалавек.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: eurasia.expert
КДБ учыніў чарговы рэйд па сем’ях палітвязняў навіны

Новыя палітвязні: Арцём Янкін, Аляксандр Кірэеў, Дзмітрый Белановіч, Яўген Аношын, Максім Мыслівец, Міхаіл Герасімчык, Юрый Бялькевіч, Дзмітрый Сончык, Мікалай Дземчанка, Алена Кіянічэнка, Андрэй Куніцкі, Сяргей Мядзведзеў, Тамара Патоцкая.


Усе яны пераважна асуджаныя паводле так званых дыфамацыйных артыкулаў: «Знявага прэзідэнта» (арт. 368 КК РБ), «Абраза службовай асобы» (арт. 369 КК), «Абраза суддзі» (арт. 391 КК РБ), «Паклёп на прэзідэнта» (арт. 367 КК) і інш.


Некалькі асобаў асуджаныя за заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (санкцыяў) (арт. 361 КК РБ), і за арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК РБ).


Станам на 24 снежня 2024 года ў Беларусі за кратамі застаюцца 1305 палітвязняў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10