навіны

Завочны суд над блогерам Антонам Матолькам пачнецца 27 снежня

Антон Матолька
Антон Матолька. Фота: Антон Матолька / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Напрыканцы года, 27 снежня, Гарадзенскі абласны суд распачне завочны разгляд справы супраць блогера Антона Матолькі, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Андрэй Стрыжак. Фота: сацсеткі

«Сядзім і лічым, у каго больш артыкулаў і тэрмін атрымаецца». СК распачаў спецвядзенне ў дачыненні Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка

навіны

Працэс будзе весці суддзя Ігар Собалеў.


Блогеру інкрымінаваныя 13 артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі:


•   ч. 1 арт. 357 («Змова з мэтай захопу ўлады»),
•   ч. 1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»),
•   ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»),
•   ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці»),
•   ч. 3 арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў)»),
•   ч. 2 арт. 366 («Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы»),
•   ч. 2 арт. 367 («Паклёп на прэзідэнта»),
•   ч. 1 і 2 арт. 368 («Абраза прэзідэнта»),
•   арт. 369-1 («Дыскрэдытацыя Беларусі»),
•   ч. 1 і 2 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»),
•   ч. 2 арт. 361-2 («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»),
•   ч. 2 арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»),
•   ч. 1 арт. 356 («Здрада дзяржаве»).


Паводле абвінавачвання, у 2020 годзе Антон Матолька «дзейнічаў у складзе ўстойлівай і кіраванай групы ўдзельнікаў змовы», якія мелі дачыненне да «дэструктыўных тэлеграм-каналаў» «МотолькоПомоги» і «Диаспоры Беларуси против войны Дзечат: dze.chat», інтэрнэт-сайту dze.chat, а таксама сетак каналаў NEXTA і «БГМ».

,,

«Пры гэтым ён з’яўляецца адным з кіраўнікоў арганізаванай групы. Шляхам падрыхтоўкі і вырабу інфармацыйнай прадукцыі (публікацыяў) экстрэмісцкай накіраванасці Матолька таксама арганізаваў масавыя беспарадкі на тэрыторыі Беларусі, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады. Ён жа арганізаваў групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады», – заяўляе пракуратура.


Таксама, паводле пракуратуры, дзеяннямі Матолькі дзяржаве была нанесеная шкода ў памеры больш чым 30 мільёнаў рублёў.


Антон Матолька цяпер знаходзіцца за мяжой. Яго запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва ўпраўленне Следчага камітэту Гарадзенскай вобласці.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10