навіны

НАУ хоча ўнесці ў санкцыйныя спісы яшчэ 40 суддзяў. Вось некаторыя з іх

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Павел Латушка. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Павел Латушка. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення падрыхтавала дакументы для ўнясення ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага Звязу 40 беларускіх суддзяў, адказных за рэпрэсіі ў дачыненні беларусаў.

img

Былы следчы і аўтар рэпрэсіўных законаў. Што за суддзя адправіў на смерць Шлетгаўэра

Гісторыі

Як паведамілі ў НАУ, у санкцыйныя спісы Еўразвязу прапануецца дадаць 40 суддзяў. Імёны пяці з іх былі названыя 8 снежня. Гэта:

  • 34-гадовая суддзя Берасцейскага абласнога суду Вера Філонік, якая вынесла не менш як 73 палітычна матываваных рашэнняў, у тым ліку 40 палітычных прысудаў толькі за адзін год, уключаючы няпоўнагадовых і шматдзетную маці. Таксама яна пакінула без зменаў прысуд Мікалаю Клімовічу, які меў другую ступень інваліднасці праз захворванні сэрца і ў выніку 7 траўня 2023 года памёр у турме.
  • 40-гадовая суддзя Менскага гарадскога суда Анастасія Папко. На ейным рахунку не менш як 85 палітычна матываваных рашэнняў, у тым ліку лідарам незалежных прафсаюзаў Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу, Вацлаву Арэшку і маці пяці дзяцей Вользе Залатар.
  • 49-гадовая суддзя Магілёўскага абласнога суда Ірына Ланчава, датычная да вынясення не менш як 51 палітычна матываванага судовага рашэння. У прыватнасці, яна вынесла прысуды Паўлу Севярынцу, Яўгену Афнагелю, Андрэю Войнічу, Паўлу Юхневічу, Максіму Вінярскаму, Дзмітрыю Казлову.
  • 50-гадовая старшыня суда Рагачоўскага раёна Ірына Прадун. Яна вынесла не менш як 21 палітычна матываванае рашэнне. У тым ліку за каментары і смайлікі.
  • 35-гадовы суддзя Ленінскага раёну Горадні Генадзь Мазайла, які вынес не менш як 20 палітычна матываваных рашэнняў, у тым ліку працаўнікам «Горадня Азоту».

Санкцыі – першы крок

Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў, што суддзі, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях, «ламаюць лёсы невінаватых», «пазбаўляюць свабоды, здароўя, а часам – і жыцця», але самыя «думаюць, што здолеюць застацца беспакаранымі».


«Не, пра іх памятаюць. Сёння іх кейсы ў распрацоўцы нашай каманды. І мы будзем рабіць усё, каб гэтыя асобы былі ўнесеныя ў санкцыйныя спісы», – сказаў ён.

Паводле яго, «санкцыі – гэта толькі першы крок», «бо ўсе гэтыя матэрыялы ў будучыні будуць выкарыстаныя для разгляду крымінальных спраў».

,,

«Усім фігурантам варта памятаць простую формулу: сёння – санкцыі, заўтра – крымінальныя справы. Правасуддзе рана ці позна дагоніць кожнага», – падкрэсліў палітык.


Падчас паседжання МКС. Фота: International Criminal Court - ICC / Facebook

У Гаазе абмяркоўваюць, як прыспешыць ордар на арышт Лукашэнкі

навіны

Сёння санкцыйныя спісы Еўразвязу ўключаюць 261 фізічную асобу, сярод якіх 60 суддзяў, якія вынеслі палітычна матываваныя прысуды. Гэтыя асобы трапляюць пад такія захады, як замарозка актываў, забарона на ўезд у краіны ЕЗ і немагчымасць выкарыстання фінансавых сродкаў у межах ЕЗ. Апошні раз, у жніўні 2024 года, ЕЗ уключыў у санкцыйны спіс 13 беларускіх суддзяў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10