навіны

Масавыя затрыманні журналістаў у Баранавічах: рэпрэсіі 12 снежня

Intex-press
Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
podpis źródła zdjęcia

У чацвер, 12 снежня, стала вядома пра затрыманне супрацоўнікаў закрытай газеты «Intex-press», якое адбылося яшчэ на пачатку месяца. Падрабязней пра пераслед журналістаў у Баранавічах і іншыя выпадкі палітычна матываванага ціску – у нашым аглядзе.

Сямёх былых журналістаў і супрацоўнікаў прыватнай баранавіцкай газеты «Intex-press» затрымалі на пачатку снежня. Сярод іх – былы журналіст Руслан Равяка.


Сама газета ўжо доўгі час не выходзіць – яна была закрытая пасля таго, як улады прызналі выданне «экстрэмісцкімі» матэрыяламі ў 2023 годзе.


Затрыманых былых супрацоўнікаў газеты абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК РБ – «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці». Вядома, што яны знаходзяцца ў СІЗА.


Таксама ў Баранавічах 5 снежня была затрыманая гаспадыня аграсядзібы з вёскі Чыжы Тамара Патоцкая. Прычына невядомая. Па стане на 12 снежня жанчына ўсё яшчэ не выйшла на волю.


Як распавялі знаёмыя Тамары, грамадскай актыўнасці пасля 2020 года яна не праяўляла – займалася толькі аграсядзібай. Але ў 2020 годзе жанчына была ў ініцыятаўнай групе Святланы Ціханоўскай, адседзела 15 содняў адміністратыўнага арышту. Апошнія 2 гады фактычна знаходзілася на кантролі ўчастковага.


Паводле папярэдніх дадзеных, Патоцкая не звязаная са справай «Intex-press».

Мікалай Юшчанка. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Мікалай Юшчанка. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Бізнесоўца з Гомля Мікалая Юшчанку 12 снежня пачалі судзіць за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «абразу Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Мужчыне пагражае да 19 гадоў калоніі. Працэс узначальвае суддзя Вадзім Бобыраў.


Сатырычны YouTube-канал «Лукашолки» прызнаны «экстрэмісцкім». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Горадні 11 снежня.


«Экстрэмісцкімі» таксама прызнаныя старонкі праекту ў TikTok i Instagram, і старонка з данатамі праекту на сайце donnaty.соm ды стары збор на BYSOL, дзе на патрэбу праекту сабралі 15 еўраў.


Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі Facebook-старонка «Raport Bialorus», старонкі ў Х «volia miasa Mumi-Trola», «Jessie Pinkman» і старонка ў Instagram «filmistr».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10