У Менску дзве машыны збілі жанчыну: яна загінула


На месцы здарэння.
Фота: t.me/pressmvd

Раніцай 9 снежня ў Менску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінула жанчына. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Аварыя здарылася каля 08:30 на вуліцы Сурганава.

Аўтамабіль «Subaru», які рухаўся ў крайняй левай паласе, каля дому № 3 збіў жанчыну 1947 года нараджэння, што пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам. Ад удару пенсіянерку адкінула на аўтамабіль «Nissan», які ехаў насустрач.

Ад атрыманых пашкоджанняў жанчына памерла на месцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў