Памёр легендарны брытанскі актор Шон Конэры


Ва ўзросце 90 гадоў памёр Сэр Шон Конэры. Бі-Бі-Сі адзначае, што гэта быў легендарны актор і бадай лепшы для мільёнаў прыхільнікаў выканаўца ролі Джэймза Бонда.

У жніўні сэру Шону Конэры споўнілася 90 гадоў. Сёння сэрца легендарнага актора перастала біцца.

Шатландскі актор здымаўся ў кіно некалькі дзесяцігоддзяў. Агулам выйшла больш чым 70 кінастужак з яго ўдзелам. Сярод шматлікіх узнагародаў Конэры – прэмія «Оскар», дзве прэміі BAFTA і тры «Залатыя глобусы».

У 2000 годзе каралева Вялікай Брытаніі пасвяціла яго ў рыцары.

Hавiны
Лепшыя фільмы свету можна будзе паглядзець бясплатна ў YouTube
2020.04.28 17:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў