Лічбы не змяншаюцца: за апошнія суткі польскія памежнікі развярнулі больш за 500 мігрантаў


За 16 кастрычніка польскія пагранічнікі спынілі 524 спробы незаконнага пранікнення ў Польшчу праз мяжу з Беларуссю, паведамляе польская памежная служба.

Польская памежная служба.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Таксама польскія памежнікі затрымалі 5 замежнікаў, якія дапамагалі мігрантам перайсці мяжу. Сярод іх былі: 2 грамадзян Сірыі, грамадзянін Грузіі, Казахстана і грамадзянін Беларусі.

Між тым міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы не сціхае. Учора, 16 кастрычніка, памежны камітэт Беларусі паведаміў, што на мяжы з Польшчай памежны атрад знайшоў групу ўцекачоў. Адзін з мігрантаў быў практычна без вопраткі, змерзлы, змоклы і без прытомнасці. Беларускі бок заявіў, што ўцекачоў гвалтам выгналі з польскай тэрыторыі.

А 14 кастрычніка, польскія памежнікі паведамілі, што ў памежнай зоне, на тэрыторыі надзвычайнага становішча знайшлі цела 24-гадовага сірыйца. Пазней устанавілі, што з сярэдзіны верасня памерлы мужчына быў у Беларусі, пра што сведчаць знойдзеныя пры ім дакументы.

Усяго ад пачатку года было зафіксавана больш за 20 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польская мяжы з боку Беларусі.

Hавiны
Мігранты на польскай мяжы распавялі, як іх абакралі беларускія сілавікі
2021.10.16 12:29

АД, belsat.eu

Стужка навінаў