ЗСУ пацвердзілі знішчэнне 9 самалётаў на авіябазе ў Крыме


У выніку выбуху на авіябазе ў Новафёдараўцы знішчана 9 расейскіх самалётаў і склад авіяцыйнага ўзбраення, паведамілі ў ЗСУ.

Выбух у Крыме 9 жніўня 2022 года.
Фота: УНІАН

У Крыму каля пасёлку Новафёдараўка на ваенным аэрадроме «Сакі» 9 жніўня прагучалі некалькі выбухаў. На гэтым вайсковым аэрадроме расейцы базуюць самалёты Су-30СМ і Су-24, а таксама як мінімум адзін Іл-76. Гэта зафіксавалі здымкі амерыканскага спадарожніка. Палігон доўгі час не выкарыстоўваўся па прызначэнні для падрыхтоўкі марской авіяцыі да пасадкі на авіяносец. Затое большасць самалётаў расейцы выкарыстоўвалі для патрулявання акваторыі Чорнага мора, паведаміў прэс-сакратар камандавання ВПС Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат.

Мінабароны Расеі патлумачыла здарэнне дэтанацыяй боепрыпасаў. Улады Сакскага раёну, дзе і знаходзіцца аэрадром, абвесцілі эвакуацыю насельніцтва.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 9 жніўня
2022.08.09 20:24

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў