ААН запускае місію для вызначэння фактаў трагедыі ў Аленаўскай калоніі


Пра гэта заявіў генеральны сакратар арганізацыі Антонью Гутэрыш, паведамляе УНІАН.

Украіна заклікае ААН і Чырвоны Крыж расследаваць гібель 50 украінскіх ваеннапалонных на акупаваных тэрыторыях. У Чырвоным Крыжы заявілі, што спрабуюць атрымаць доступ у згарэлую турму, каб паспрыяць з эвакуацыяй і дапамагчы параненым. Украіна і Расея абвінавачваюць адна адную ў нападзе на калонію з палоннымі ў Аленаўцы.

У суботу Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ў калоніі ў Аленаўцы на кантраляванай РФ частцы тэрыторыі Данецкай вобласці загінула 50 украінскіх ваеннапалонных, былі параненыя 73. Прозвішчы загінулых і параненых апублікаваныя.

«Парэшткі 48 ваеннапалонных украінцаў былі знойдзеныя і вынятыя з-пад завалаў памяшканняў ізалятару. Яшчэ двое ўкраінскіх ваеннапалонных ад цяжкіх раненняў памерлі ў дарозе, пры транспартаванні ў медычную ўстанову», – гаворыцца ў паведамленні.

Патранатная служба палка «Азоў» заявіла, што не можа ні пацвердзіць, ні аспрэчыць гэтых звестак і правярае іх сапраўднасць.

«Імёны параненых і загінулых у Аленаўцы мы паведамляем сем’ям у індывідуальным парадку. Ніводзін украінскі або міжнародны інстытут не можа пацвердзіць або аспрэчыць спісаў, размешчаных у расейскіх СМІ», – адзначаюць у «Азове».

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 3 жніўня
2022.08.03 18:24

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў