Расея зноў атакавала Кіеў, ёсць загінулыя


У ноч на 24 чэрвеня Расея нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеву. Абломкі збітай ракеты пашкодзілі 25-павярховы дом у Саломенскага раёне ўкраінскай сталіцы, 2 чалавекі загінулі.

Наступствы ракетнага ўдару па Кіеву, Украіна. 24 чэрвеня 2023 года.
Фота: Andrew Kravchenko / AP Photo / East News

Начальнік Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко паведаміў, што абломкі трапілі ў 25-павярховы дом у Саломенскім раёне, адбылося частковае разбурэнне будаўнічых канструкцыяў на 16, 17, 18, 19 паверхах з узгараннямі.

У выніку расейскай атакі траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 11 чалавек, 3 з іх – шпіталізаваныя. Знойдзеныя целы 2 загінулых.

Наступствы ракетнага ўдару па Кіеву, Украіна. 24 чэрвеня 2023 года.
Фота: Danylo Antoniuk / Anadolu Agency / abacapress.com / East News

Кіеўскія ўлады паведамляюць, што гэта была ўжо восьмая атака на сталіцу за чэрвень. Расейцы наносілі ўдары ракетамі Х-101/555 з самалётаў Ту-95МС. Сілы супрацьпаветранай абароны знішчылі больш за 20 ракетаў.

Аналітыка
Расея рэзка ўзмацніла паветраны тэрор супраць Украіны. Тлумачым, што адбываецца
2023.06.02 18:09

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў