Следчыя распачнуць «спецыяльнае вядзенне» супраць стваральнікаў «ЧКБ» і Фонду спартовай салідарнасці


Следчы камітэт мае распачаць «спецыяльнае вядзенне» ў дачыненні стваральнікаў Telegram-каналу «Чорная кніга Беларусі» і Фонду спартовай салідарнасці, заявіў старшыня камітэту Дзмітрый Гара.

Старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гара заявіў, што супраць стваральнікаў «Чорнай кнігі Беларусі» і Фонду спартовай салідарнасці следчыя распачнуць «спецыяльнае вядзенне».

«Механізм спецыяльнага вядзення дазваляе прыцягваць да крымінальнай адказнасці асобаў, якія ўчынілі цяжкія злачынствы супраць дзяржавы і народу Беларусі. Яны могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, калі знаходзяцца за мяжой і хаваюцца ад крымінальнага пераследу. На сённяшні дзень мы перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд дзве крымінальныя справы. Першая з іх датычыцца так званай «Чорнай кнігі Беларусі». Другая – Фонду спартыўнай салідарнасці, – распавёў Дзмітрый Гара.

«Спецыяльнае вядзенне», як тлумачыць СК, гэта вядзенне ў крымінальнай справе адносна абвінавачанага, які застаецца за межамі Беларусі і «ўхіляецца ад яўкі» да следчых. Такое вядзенне, а таксама завочныя суды, стала можна ладзіць пасля зменаў у законы, якія 21 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў