За год прырост спажывецкіх цэнаў у Беларусі склаў 18,1 %. Адна з прычынаў – імпарт з Расеі


Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю Беларусі паведамляе, што ў ліпені гадавы прырост спажывецкіх цэнаў склаў 18,1 %, а адносна снежня 2021 года рост складае 13,7 %.

Паводле міністэрства, павелічэнне прыросту спажывецкіх цэнаў у чэрвені – ліпені адбываецца, перш за ўсё, з-за падаражэння нехарчовых тавараў з прычыны паслаблення беларускага рубля да расейскага. Таксама значны ўплыў курсу расейскага рубля на ўнутраныя цэны абумоўлены «высокай доляй імпарту тавараў з Расейскай Федэрацыі».

Мяса і мясапрадукты за мінулыя дванаццаць месяцаў падаражэлі на 17,8 %, хлеб і хлебабулачныя вырабы – на 15,1 %, малако і малочныя прадукты – на 13,9 %. У ліпені ў параўнанні з папярэднім месяцам найбольшымі тэмпамі паскорыўся гадавы прырост коштаў на сінтэтычныя мыйныя сродкі, гарбату, абутак, электратавары і адзенне.

Пры гэтым МАРГ адзначае стабілізацыю цэнаў на рынку агародніны: за апошнія чатыры месяцы гадавы прырост цэнаў тут замарудзіўся з 45,1 да 20 %.

Таксама ў міністэрстве падкрэсліваюць, што ў цэлым у ліпені прырост спажывецкіх цэнаў у Беларусі ў адносінах да папярэдняга месяца крыху запаволіўся, да 0,5 % (месяцам раней быў 1,1 %).

Аб’ектыў
Беларусь увайшла ў стадыю галопавай інфляцыі
2022.07.31 23:20

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў