За содні літоўскія памежнікі затрымалі найменшую ў ліпені колькасць мігрантаў


За апошнія содні літоўскія памежнікі затрымалі 22 мігранты з Беларусі, якія незаконна мінулі мяжу, паведамляе памежная служба Літвы.

У ліпені гэта найменшая колькасць затрыманых замежнікаў за дзень.

Нелегальныя мігранты.
Фота: pasienis.lt

З пачатку года на белоруска-літоўская мяжы былі затрыманыя 1738 нелегальных мігрантаў. Паводле папярэдніх звестак, найбольшую колькасць мігрантаў затрымалі ў Друскеніцкім муніцыпалітэце – 541.

Нагадаем, што ўчора, 13 ліпеня, парламент Літвы прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў павялічаную нелегальную міграцыю праз Беларусь гібрыднай агрэсіяй.

У рэзалюцыі сказана, што арганізаваныя плыні іншаземцаў з трэціх краінаў, якія нелегальна мінаюць мяжу, выкарыстоўваюцца для дэстабілізацыі сітуацыі ў Літве.

Таксама ўладам прапанавалі прыцягнуць да адказнасці арганізатараў плыняў нелегальнай міграцыі, улучна з беларускімі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, каб у дачыненні іх ужылі нацыянальныя санкцыі і санкцыі Еўразвязу.

Hавiны
Ноч на нейтральнай паласе. Рэпартаж аб бежанцах на літоўска-беларускай мяжы
2021.07.13 10:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў