Пашыньян сказаў, што Арменія вырашыць, калі выйсці з АДКБ. І згадаў пра Лукашэнку


Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян, выступаючы 12 чэрвеня ў армянскім парламенце, заявіў, што Ерэван рыхтуецца да выхаду з Арганізацый дамовы ад калектыўнай дапамозе (АДКБ). Пра гэта паведамляе выданне NEWS.am.

Нікол Пашыньян.
Фота:  primeminister.am

«Мы выйдзем, запалохваеце гэтым? Добра робім, мы самі вырашым, калі выйдзем. Як вы думаеце, які наступны крок, а што можа вернемся назад? Іншага шляху няма. Мы на шляху да рэальнай Арменіі і амаль дабраліся. Да суверэннай, мірнай дзяржавы з дэмаркаванымі межамі. Мы не вернемся, мы проста не гаворым, каб ваш настрой раптоўна не сапсаваўся», – сказаў Нікол Пашыньян, пры гэтым не назваўшы канкрэтных тэрмінаў выхаду краіны з АДКБ.

Пры гэтым прэм’ер-міністр абвінаваціў мінулыя ўлады Арменіі ў тым, што яны сфармавалі «альянс-бурбалку, чальцы якой, як аказалася, выконваюць не свае дамоўныя абавязкі, а плануюць вайну з Азербайджанам супраць нас». Верагодна, у гэтым выпадку ён згадаў самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, якая таксама ўваходзіць у АДКБ.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў траўні ў Азербайджан наўпрост ухваліў вайну Баку супраць мяцежнага Нагорнага Карабаху, населенага армянамі. У размове з азербайджанскім прэзідэнтам Ільхамам Аліевым ён таксама згадаў “нашую гутарку перад вайною, перад вашаю вызваленчаю вайною, калі мы па-філасофску разважалі за абедам удваіх. Тады мы дайшлі да высновы, што ў вайне перамагчы можна. Гэта важна». Афіцыйная прэс-служба Лукашэнкі гэтую фразу выразала.

Аналітыка
Лукашэнка назваў вайну Азербайджану за Карабах «вызваленчаю». Што адкажа Арменія?
2024.05.17 20:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў