Ва Украіне загінуў ваяр з Палка Каліноўскага. Яшчэ некалькі беларусаў параненыя


Полк імя Кастуся Каліноўскага паведаміў пра гібель чарговага беларускага добраахвотніка ў баях з расейскай агрэсіяй ва Украіне. Імя загінулага не называецца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Як адзначаецца, ваяр загінуў 7 лістапада падчас выканання баявой задачы. Таксама падчас бою былі параненыя некалькі іншых ваяроў. У палку паведамляюць, што іх эвакуявалі з поля бою і іх жыццю нічога не пагражае.

«Смерць нашага пабраціма – гэта чарговая ахвяра беларускага народу ў вайне супраць расейскай агрэсіі», – заявілі ў палку.

З 24 лютага ў баях ва Украіне загінуў больш як тузін беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ў розных фармаваннях у складзе ЗСУ. Сярод іх – Ілля Літвін Хрэнаў, Аляксей Тур Скобля, Зміцер Тэрор Апанасовіч, Зміцер Ганс Рубашэўскі, Канстанцін Фенікс Дзюбайла, Іван Брэст Марчук, Павел Волат, Аляксей Жнец Вешчавайлаў і Міхаіл Юнгер Шавельскі.

Смерць Васіля Сябро Парфянкова, Вадзіма Папіка Шатрова і Васіля Атама Грудавіка афіцыйна не пацверджана. Таксама вядома пра смерць яшчэ трох беларускіх ваяроў, імёны якіх не называюцца.

Hавiны
Беларускі ваяр Дзяніс Урбановіч, які быў паранены падчас бою ва Украіне, цяпер у парадку
2022.11.07 22:50

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў