У Беларусі будуць рэгуляваць тарыфы на ўсе віды стаматалагічных паслугаў


Кошты на ўсе віды стаматалагічных паслугаў будуць рэгулявацца, каб падвысіць іх даступнасць для насельніцтва, патлумачыла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

У міністэрстве адзначаюць, што да гэтага часу дзяржава рэгулявала кошты на артапедычныя і зубатэхнічныя паслугі. Цяпер будуць рэгулявацца тэрапеўтычныя, хірургічныя і артадантычныя стаматалагічныя паслугі.

Законная падстава для рэгулявання тарыфаў на ўсе віды стаматалагічных паслугаў – пастанова Савету міністраў ад 6 ліпеня 2023 года № 442.

«У цяперашні час міністэрствам аховы здароўя вядзецца праца для актуалізацыі нормаў часу і нормаў расходу матэрыялаў на платныя медычныя паслугі стаматалогіі, а таксама разліку памежных максімальных тарыфаў на гэтыя паслугі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства.

Пастанова набудзе моц з 1 лістапада 2023 года, удакладняе прэс-служба міністэрства аховы здароўя.

Гісторыі
«Казаць, што лекаў няма праз санкцыі, – крывадушша». Як лячыцца ў Беларусі, калі няма чым?
2023.06.27 12:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў