Міністэрства інфармацыі дазволіла «пірацкі» паказ Лігі нацыяў і таварыскіх матчаў


Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла пералік спартовых спаборніцтваў, якія ў Беларусі можна паказваць без згоды праваўладальнікаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Pixabay / pexels.com

Адпаведная пастанова была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Улады дадалі ў спіс матчы Лігі нацыяў і таварыскія матчы з удзелам зборнай Беларусі па футболе. Іх будуць паказваць без згоды праваўладальніка – УЕФА.

Раней у гэты пералік былі ўключаныя сёлетні чэмпіянат Еўропы па футболе і чэмпіянат свету па пляжным футболе.

«Пірацтва» дэ-факта ўзаконенае ў Беларусі. 3 студзеня 2023 года ў Беларусі зʼявіўся закон «Аб абмежаванні выключных правоў на абʼекты інтэлектуальнай уласнасці». Гэты дакумент дазваляе выкарыстоўваць аб’екты інтэлектуальнай уласнасці без згоды праваўладальнікаў з краінаў, што «здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні».

Меркаванні
Можна браць чужую ўласнасць і распараджацца ёй на ўласнае меркаванне?
2024.04.24 16:38

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў