Францыя плануе перадаць Украіне знішчальнікі «Mirage 2000-5»


Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрв’ю TF1 і «France 2» заявіў, што Украіне перададуць знішчальнікі «Mirage 2000-5».

Знішчальнік «Mirage 2000-5».
Фота: defense.gouv.fr

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон зазначыў, што знішчальнікі «Mirage 2000-5» дапамогуць Украіне абараніць сваю зямлю і паветраную прастору. Колькі самалётаў плануецца перадаць ЗСУ, кіраўнік дзяржавы не ўдакладніў.

Макрон таксама паведаміў, што ўлетку ўкраінскія пілоты маюць прайсці навучанне на «Mirage 2000-5». Поўны курс навучання зойме 5-6 месяцаў.

Ён таксама заявіў пра намер падрыхтаваць 4,5 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў, экіпаваць іх і забяспечыць боепрыпасамі, каб яны маглі абараняць сваю зямлю.

«Mirage 2000» – французскі шматмэтавы знішчальнік чацвёртага пакалення, распрацаваны ў 1970-х гадах. Здольны несці ракеты SCALP («Storm Shadow») і кіраваныя авіябомбы. Асноўны баявы самалёт ВПС Францыі ў канцы XX – пачатку XXI стагоддзя. З 2000-х у французскай арміі яго пачаў замяняць больш сучасны знішчальнік «Rafale». «Mirage 2000» ёсць на ўзбраенні некалькіх краінаў Азіі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі.

Аналітыка
Чым адметныя самалёты F-16 і ці здолеюць змяніць хаду вайны?
2023.08.30 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў