У Чэхіі адбылося лабавое сутыкненне цягнікоў: загінулі чацвёра


У ноч на 6 чэрвеня ў чэшскім горадзе Пардубіцэ пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым. Загінулі чацвёра, у тым ліку дзве грамадзянкі Украіны.

У чэшскім горадзе Пардубіцэ пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым.
Фота: di.gov.cz

Як паведамляе агенцтва ČTK, пасажырскі цягнік «RJ 1021 RegioJet» прапусціў знак, што забараняе рух, і выехаў на каляіну, якой меўся прайсці грузавы цягнік. У выніку сутыкнення загінулі чацвёра, у тым ліку дзве грамадзянкі Украіны. 27 асобаў атрымалі раненні.

Паводле iDNES, сярод пацярпелых ёсць дзеці. Агулам у пасажырскім цягніку ехалі больш за 300 пасажыраў.

«Сутыкненне цягнікоў – гэта вялікае няшчасце. Нашыя думкі – пра ахвяраў і пацярпелых», – заявіў прэм’ер-міністр Чэхіі Пэтр Фіяла.

Што стала прычынай трагедыі – людскі фактар або тэхнічны дэфект – пакуль невядома. Вядзецца расследаванне.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў