У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі. 11 асобаў у больніцы


Каля Тэрэспалю перакуліўся аўтобус з беларусамі. Відавочца паведамляюць, што ДТЗ адбылося непадалёку ад мяжы. Вядома, што ў больніцу патрапілі 11 асобаў.

Аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у ДТЗ.
Фота: granica_bypl / Telegram

Аўтобус з беларусамі патрапіў у ДТЗ непадалёку ад беларуска-польскай мяжы каля Тэрэспалю. У аўтобусе, які накіроўваўся ў аэрапорт у Модліне з Беларусі было 49 пасажыраў з Беларусі. RFM24 паведамляе, што 17 чалавек атрымалі медычную дапамогу на месцы здарэння, 11 пасажыраў даставілі ў больніцу ў Бяла-Падлясцы.

Што сталася прычынай ДТЗ пакуль не вядома, кіроўца быў цвярозы.

Hавiны
Загінулых 7 чэрвеня на заводзе ў Светлагорску да гэтага часу не пахавалі
2023.07.05 11:17

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў