навіны

У Брытаніі не расследуюць знікнення Мельнікавай, а калегі расказалі пра апошнія размовы з ёю

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Брытанская паліцыя не праводзіць расследавання ў сувязі са знікненнем спікеркі беларускай Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, якая магла пакінуць Польшчу, накіраваўшыся ў Вялікую Брытанію.

Пра гэта BBC паведамілі ў прэс-службе лонданскай паліцыі.

У сваю чаргу, радыё «Свабода» пагаварыла з калегамі Анжалікі Мельнікавай, якія размаўлялі з ёю незадоўга да афіцыйнай заявы пра ейнае знікненне. Паводле іх, палітык збірала пашпартныя звесткі, адрасы, нумары банкаўскіх рахункаў для складання кантрактаў аб супрацы з Каардынацыйнай радай. Было гэта тады, калі тэлефон Мельнікавай нібыта ўжо фіксавалі ў Беларусі.

,,

«Мы размаўлялі аб працы. Размова была самая звычайная, яна была спакойная, жартавала. Абсалютна нічога не сведчыла, што нешта здарылася», – расказаў адзін з чальцоў Каардынацыйнай рады.


Анжаліка Мельнікава, спікерка Каардынацыйнай рады. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Для мяне як адваката ў справе Мельнікавай першы падазраваны – Лукашэнка

Меркаваннi

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнае рады сталася вядома ўвечары 28 сакавіка. Сувязі з ёй няма з 25 сакавіка. Кіраўнік НАУ Латушка 29 сакавіка расказаў, што былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь, а 31 сакавіка паведаміў, што мабільны тэлефон Анжалікі з 19 сакавіка фіксуецца на тэрыторыі Беларусі.

7 красавіка былы муж Мельнікавай пацвердзіў, што іхныя дочкі, сямі і трынаццаці гадоў, сапраўды цяпер разам з ім на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым ён адзначыў, што з былой жонкаю кантактаваў «даўно ўжо» і не мае «ўяўлення, куды яна магла знікнуць». Маці Мельнікавай таксама не ведае, дзе ейная дачка.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка 7 красавіка атрымаў адказ на дасланы раней запыт, згодна з якім папярэдняе вядзенне справы пра знікненне Мельнікавай ажыццяўляе аддзел барацьбы з крымінальным тэрорам і забойствамі Камендатуры сталічнай паліцыі Варшавы. Праваахоўныя органы Польшчы не даюць дадатковых дэталяў пра хаду расследавання.

,,

«Паводле інфармацыі, што мы маем ад польскіх праваахоўнікаў, яна выязджала з дзецьмі з тэрыторыі Польшчы ў Вялікую Брытанію 26 лютага. Дзе яны цяпер – нам не вядома», – сказалі «Белсату» ў НАУ.


Няма на гэты момант дадатковай інфармацыі пра месца перабывання Мельнікавай і ў прадстаўніцы «Кіберпартызанаў» Юльяны Шаметавец, фонд дапамогі якім узначальвала зніклая спікерка КР, і ў сузаснавальніка фондаў «BY_help» і «BYSOL» Аляксея Лявончыка, які падаваў заяву пра знікненне палітычнай дзяячкі ў паліцыю Вялікай Брытаніі.

Дырэктар цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька мяркуе, што шанцы на тое, што спікерка Каардынацыйнае рады цяпер у бяспецы, вельмі малыя. Ён адзначыў, што трэба разумець: мы цяпер «у стане вайны», а Мельнікава не нейкі «шараговы ваяка». Лябедзька назваў яе «палітычным генералам» і зазначыў, што гэта дае рэжыму перавагі. Галоўным падазраваным у знікненні спікеркі КР называе ўлады Беларусі і юрыст, дэлегат Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк.

У сувязі са знікненнем Мельнікавай праваахоўныя органы Польшчы запыталі дадатковыя звесткі, каб ацаніць патэнцыйныя рызыкі і пагрозы ў дачыненні Латушкі. Раней у даркнэце была змешчаная абвестка пра тое, колькі каштуе жыццё палітыка. Як расказваў Латушка, «пагрозы, якія налічваюцца дзясяткамі, ажыццяўляюцца рознымі спосабамі публічнага і непублічнага характару».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10