меркаваннi

Для мяне як адваката ў справе Мельнікавай першы падазраваны – Лукашэнка

Анжаліка Мельнікава, спікерка Каардынацыйнай рады. Варшава, Польшча.
Анжаліка Мельнікава, спікерка Каардынацыйнай рады. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Ужо больш як тыдзень нічога невядома пра месцапрабыванне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, з якой я дастаткова добра знаёмы, працаваў не адзін месяц у адным кабінеце. Таму я б хацеў падтрымаць зварот Аляксея Лявончыка з заклікам да ўсіх расследавальніцкіх групаў, якія працуюць у справе Беларусі, каб яны заняліся гэтым выпадкам.