Naviny

Даведаліся, калі забойца беларускі Лізы будзе абскарджваць прысуд. Яму прызначылі пажыццёвае зняволенне

Канвой суправаджае ў залу суда Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы
Канвой суправаджае ў залу суда Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года. Варшава, Польшча. 16 снежня 2024 года. Фота: Белсат

Адвакаты Дор'яна С., які згвалтаваў і забіў беларуску Лізу, называлі пажыццёвае зняволенне для яго вельмі суровым выракам і заяўлялі: не было даказана, што ў момант злачынства ён быў у прытомным стане.