навіны

Ці прыйдзе ў Беларусь чэрвеньскае цяпло? Паглядзелі прагнозы надвор’я

Пешаход пераходзіць дарогу падчас залевы ў Оклэндзе, Новая Зеландыя. 1 ліпеня 2014 года. Фота: Jason Oxenham/Getty Images
Пешаход пераходзіць дарогу падчас залевы ў Оклэндзе, Новая Зеландыя. 1 ліпеня 2014 года. Фота: Jason Oxenham/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Гэты травень нарабіў шмат непрыемнага: прымусіў беларусаў апранацца ў зімовую вопратку праз маразы, а потым яшчэ і пабіў расткі гародніны, у выніку чаго можна чакаць дэфіцыту бульбы, цыбулі і іншай гародніны.

29 траўня ў Беларусі назіраецца анамальна халоднае надвор'е, што выклікае ў аграрным сектары яшчэ большую занепакоенасць. Тэмпература на мінулым тыдні, з 19 да 26 траўня, была на 1–3 °C ніжэйшаю за сярэднія значэнні для гэтага перыяду.


Метэаролагі мяркуюць, што нават у апошні тыдзень траўня тэмпература паветра толькі наблізіцца да кліматычнай нормы, не перавысіўшы яе значна. Доўгачаканае летняе цяпло, паводле папярэдніх прагнозаў, можа прыйсці ў Беларусь толькі ў пачатку чэрвеня 2025 года.


Паводле метэаралагічнага рэсурсу Wisemeteo.com, сярэдняя тэмпература паветра сёлета складзе 18 °C, тады як у 2024 годзе было цяплей – у сярэднім 20 °C. Больш будзе і ападкаў: прагназуецца 65 дажджлівых дзён, а вось год таму летнія дажджы ішлі 45 дзён.


Таксама адзначаецца, што сёлетні чэрвень будзе цяплейшы за леташні. Калі ў пачатку чэрвеня чакаецца ў сярэднім да +17 °C, то ўжо 7 чэрвеня магчымыя +28 °C. Праўда, не надоўга і з дажджамі.


Метэаролагі адзначаюць, што гэты год адзначаецца анамальнымі кліматычнымі з'явамі не толькі ў Беларусі, але і ў шматлікіх іншых рэгіёнах Еўропы. Жыхарам Беларусі рэкамендуецца не спяшацца збіраць летнія гардэробы і трымаць цёплае адзенне пад рукой хаця б да канца траўня, бо ўмовы надвор'я застануцца няўстойлівымі з пераважна ніжэйшымі за норму тэмпературамі і дажджамі.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10