Naviny

Знікненне Мельнікавай: праваахоўнікі Польшчы дадаткова правяраюць пагрозы на адрас Латушкі

Спікерка Каардынацыйнае рады Беларусі Анжаліка Мельнікава, лідарка ​​беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская і кіраўнік НАУ Павел Латушка бяруць удзел у Маршы беларусаў супраць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Marek Antoni Iwanczuk / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

У Народным антыкрызісным упраўленні расказалі пра дадатковае правяранне пагрозаў, што паступаюць на адрас кіраўніка НАУ і намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Паўла Латушкі. Гэта сталася адказам на знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.