Намеснік Святланы Ціханоўскай, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, 20 снежня па запрашэнні пракурора Акружной пракуратуры Варшавы даў паказанні як сведка адносна пагрозаў жыццю і здароўю ў свой адрас і супрацоўнікаў каманды НАУ.
Пагрозы сыходзяць ад прадстаўнікоў «рэжыму Лукашэнкі», сцвярджае Павел Латушка.
,,«Гэтыя пагрозы, якія вылічаюцца дзясяткамі, ажыццяўляюцца рознымі спосабамі публічнага і непублічнага характару. Пагрозы здзяйсняюцца не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыях іншых краінаў-сябраў ЕЗ. Варта адзначыць, што з верасня гэтага года колькасць пагрозаў значна павялічылася», – распавёў намеснік Ціханоўскай.
Падчас сустрэчы на запыт пракурора былі прадстаўленыя адпаведныя матэрыялы і доказы.
Павел Латушка выказвае ўдзячнасць польскаму боку за правядзенне следчых дзеянняў, накіраваных на вызначэнне асобаў, якія пагражаюць жыццю і здароўю прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu