«Кіберпартызаны» атрымалі новую інфармацыю пра асабістыя паездкі Анжалікі Мельнікавай, якая сведчыць, што зніклая спікерка Каардынацыйнай рады не аднойчы сустракалася з супрацоўнікам контрвыведкі КДБ Беларусі Аляксеем Лабеевым, а таксама, што ён быў не адзіным агентам, уцягнутым у гэтую справу.
Дзмітрый Сасноўскі, які ўтрымліваецца за кратамі нібыта за напад на прапагандыста Грыгорыя Азаронка, адмовіўся браць у рукі пісталет. Тады замест яго сцэну разыграў супрацоўнік спецслужбаў Аляксей Лабееў, які пазней сустракаўся са зніклай спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай, паведамляе «BYPOL».
Суаўтар расследавання часопісу «Polityka» пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, шэф-рэдактар «The Insider» Цімур Алеўскі ў каментары «Обычному утру» адзначыў, што дасюль невядома самага галоўнага – матыву.
«BYPOL» бярэ ўдзел у расследаванні выданнямі «Polityka» і «The Insider» знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў расказаў «Белсату» дадатковую інфармацыю адносна працаўніка спецслужбаў Аляксея Лабеева, які, як заяўляюць, стаўся каханкам зніклай спікеркі.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка 13 траўня ў эфіры «Белсату» адказаў на пытанні, звязаныя са знікненнем былой спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, якая належала да ягонай фракцыі, і выбарамі новага кіраўніка КР.
Зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава адправілася з Лондану на Шры-Ланку з дзецьмі, а з Шры-Ланкі вылецела далей. Пра гэта распавёў у эфіры «Белсату» Цімур Алеўскі, суаўтар расследавання пра Мельнікаву, якое выйшла ў польскім часопісе «Polityka». Ён таксама анансаваў працяг расследавання.