навіны

Ілан Маск сыходзіць з Белага дому пасля крытыкі галоўнага законапраекту Доналда Трампа

Доналд Трамп і Ілан Маск у Нью-Ёрку, ЗША.  16 лістапада 2024 года. Фота: Джэф Ботары/Zuffa LLC
Доналд Трамп і Ілан Маск у Нью-Ёрку, ЗША. 16 лістапада 2024 года. Фота: Джэф Ботары/Zuffa LLC
podpis źródła zdjęcia

Ілан Маск заявіў у сваёй сетцы Х, што пакідае адміністрацыю Трампа пасля таго, як выканаў сваю функцыю і дапамог скараціць тысячы работнікаў федэральных установаў .

Доналд Трамп і Ілан Маск назіраюць за запускам шостага выпрабавальнага палёту ракеты «SpaceX Starship» 19 лістапада 2024 года ў Браўнзвіле, штат Тэхас. Мільярдэр Ілан Маск, давераная асоба Трампа, быў прызначаны кіраўніком новага Дэпартаменту эфектыўнасці ўраду. Фота: Брэндан Бэл / Getty Images.
Продажы «Тэслы» рухнулі на 71 %, Ілан Маск паабяцаў менш займацца палітыкай навіны

Увечары 28 траўня Белы дом пачаў звальняць Маска з пасады спецыяльнага ўрадавага службоўца. Гэтая пасада была часовай, і ягоны сыход не быў нечаканым. Цікава тое, што Маск напісаў пра свой сыход праз дзень пасля таго, як заявіў, што «расчараваны» законапраектам Доналда Трампа аб бюджэце.


Гэты праект бюджэту быў адным з галоўных складнікаў палітычнай стратэгіі Трампа, што сведчыць пра адрыў Маска ад прэзідэнта ЗША, якому ён дапамог пераабрацца ў 2024 годзе.


«Вялікі, прыгожы» законапраект Трампа ўключае падатковыя льготы на некалькі трыльёнаў долараў і павелічэнне выдаткаў на абарону. На думку Ілана Маска, гэта падрывае працу, якую ён зрабіў для Трампа дзеля скарачэння выдаткаў. Маск спыніў фінансаванне замежнай дапамогі ЗША, а таксама скараціў каля 260 тыс. з 2,3 млн федэральных цывільных работнікаў. Пасля незадавальнення з боку грамадзянаў Маск заявіў, што «DOGE проста становіцца хлопчыкам для біцця за ўсё».


Маск, які меў прыватныя канфлікты з некаторымі чальцамі кабінету міністраў Трампа, спачатку абяцаў у рамках DOGE скараціць федэральны бюджэт «прынамсі на 2 трлн долараў», потым зменшыў гэтую мэту ўдвая, а ўрэшце – да 150 млрд долараў.


Час кіравання Маска супаў са значным зніжэннем продажаў у ягонай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю электрамабіляў.


Продажы «Tesla» ўпалі на 13 % за першыя тры месяцы гэтага года, што было найбуйнейшым падзеннем продажаў за ўсю гісторыю кампаніі. У красавіку Маск заявіў інвестарам, што ягоны час у DOGE «значна скароціцца» і што ён «будзе прысвячаць "Tesla" значна больш свайго часу».

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10