Naviny

Суд у Варшаве прасіў абвясціць у міжнародны вышук беларускую шпіёнку Дар’ю Астапенку

Дар’я Астапенка
Асуджаная за шпіянаж Дар’я Астапенка. Фота: Poszukiwani.policja.gov.pl

Грамадзянка Беларусі Дар’я Мікалаеўна Астапенка 1987 года нараджэння была асуджаная ў Польшчы за шпіянаж на невялікі тэрмін – 20 месяцаў. Па судзе ёй заставаўся месяц пазбаўлення волі да магчымасці прасіць датэрміновае вызваленне. Яе адпусцілі на час апеляцыі – і яна ўцякла.