навіны

Еўрарадыё: бацькі Анжалікі Мельнікавай не ведаюць, дзе яна

Анжаліка Мельнікава, спікерка Каардынацыйнай рады.
Анжаліка Мельнікава, спікерка Каардынацыйнай рады. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Журналістка «Еўрарадыё» пад выглядам былой калегі спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай патэлефанавала маці зніклай жанчыны Аксане Мікалаеўне.

Па голасе маці спікеркі КР было чуваць, што яна засмучаная, зазначае «Еўрарадыё». Жанчына пацвердзіла, што ўнучкі ў яе, але дзе сама Анжаліка – яна не ведае.

,,

«Дзецям кажу, што ў камандзіроўцы і ўсё», – распавяла спадарыня Аксана.


Спікерка Каардынацыйнае рады Беларусі Анжаліка Мельнікава, лідарка ​​беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская і кіраўнік НАУ Павел Латушка бяруць удзел у Маршы беларусаў супраць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Marek Antoni Iwanczuk / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Знікненне Мельнікавай: праваахоўнікі Польшчы дадаткова правяраюць пагрозы на адрас Латушкі

навіны

Жанчына дадала, што былы муж Анжалікі нічога ёй не кажа:


«Можа, хваляваць не хоча ці што. Не ведаю. Гэта мой былы зяць, разумееце?».


Бацька Мельнікавай, Артур Мікалаевіч, распавёў, што апошні раз размаўляў з дачкой у лютым – віншаваў яе з днём народзінаў. Настрой у яе, са словаў бацькі, быў нармальны. На 8 сакавіка спадар Артур не змог датэлефанавацца да дачкі і адправіў віншаванне, але не памятае, ці яна адказала. Дзе Анжаліка цяпер – яму таксама невядома.


«Гэта наогул загадка», – кажа мужчына.


Выданню «Зеркало» ўдалося пагутарыць з былым мужам Анжалікі.
У размове, што адбылася раніцай 7 красавіка, ён пацвердзіў, што іхныя з Анжалікай дочкі, сямі і трынаццаці гадоў, сапраўды цяпер разам з ім на тэрыторыі Беларусі.


«Так, дзеці са мной. І мы ў Беларусі», – паведаміў ён журналістам.


На пытанне, калі ён апошні раз кантактаваў з Анжалікай, былы муж адказаў:


«Даўно ўжо. Я таксама хвалююся і не маю ўяўлення, куды яна магла знікнуць».


Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнае рады сталася вядома ўвечары 28 сакавіка. Сувязі з ёй няма з 25 сакавіка. Кіраўнік НАУ Павел Латушка 29 сакавіка расказаў, што былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь, а 31 сакавіка паведаміў, што мабільны тэлефон Анжалікі з 19 сакавіка фіксуецца на тэрыторыі Беларусі. Ейная дакладная лакацыя дасюль не вядомая.


Анатоль Лябедзька, дырэктар цэнтру «Еўрапейскі дыялог», мяркуе, што шанцы на тое, што спікерка Каардынацыйнае рады цяпер у бяспецы, вельмі малыя. Ён адзначыў, што трэба разумець: мы цяпер «у стане вайны», а Мельнікава не нейкі «шараговы ваяка». Яе ён назваў «палітычным генералам» і зазначыў, што гэта дае рэжыму перавагі. Галоўным падазраваным у знікненні спікеркі КР называе ўлады Беларусі і юрыст, дэлегат Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10