навіны

Знікненне Мельнікавай: што адказваюць афіцыйныя органы на запыты «Белсату»

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
podpis źródła zdjęcia

З часу знікнення Анжалікі Мельнікавай мінула ўжо 10 дзён. Але на гэты момант дакладных звестак пра яе месцазнаходжанне так і няма. Каб высветліць гэта, «Белсат» звяртаўся ў афіцыйныя інстанцыі Польшчы. Падаем адказы, якія атрымала рэдакцыя за гэты час.

Пасля знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады прэс-сакратар міністра ўнутраных справаў і адміністравання Польшчы Яцэк Дабжыньскі адказаў «Белсату», што польскія службы ўжо маюць інфармацыю пра ейнае знікненне і гатовыя падтрымаць у ейных пошуках. 

,,

«Паводле польскіх і партнёрскіх службаў, гэтая асоба ўжо некалькі тыдняў была за межамі Польшчы. Польскія службы падтрымаюць дзеянні службаў іншых краінаў і КР Беларусі, каб высветліць месцазнаходжанне спадарыні Мельнікавай», – адказаў Дабжыньскі 31 сакавіка.


Анжаліка Мельнікава, спікер Каардынацыйнай рады. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Лесялішская / Белсат

Лявончык падаў заяву аб знікненні Мельнікавай у паліцыю Вялікай Брытаніі

навіны

З адмысловым запытам «Белсат» звяртаўся таксама ў МЗС Польшчы, дзе паведамілі, што трымаюць кантакт з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў гэтай справе:

,,

«На ўзроўні Міністэрства ўнутраных справаў і падначаленых службаў ідзе адпаведная праца. МЗС не мае новай інфармацыі ў гэтым пытанні, аднак мы падтрымліваем сталую сувязь з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў Польшчы», – адказалі «Белсату» ў прэс-службе МЗС.


Свой зварот у справе Анжалікі Мельнікавай «Белсат» адрасаваў Агенцтву ўнутранай бяспекі Польшчы (польск. Agencja Bezpieczeństwa Wewnętrznego, ABW). У адказ рэдакцыя атрымала ліст, у якім прэс-служба ABW параіла звярнуцца непасрэдна да польскай паліцыі.

Патэлефанаваўшы ў польскую паліцыю, рэдакцыя атрымала паведамленне, што ў ведамстве ўзялі ў працу запыт «Белсату», і паводле прадстаўніка паліцыі, адказ будзе дадзены цягам 14 дзён.

Вядома, што з запытам да генпракурора Польшчы Адама Боднара звярнуўся кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Пакуль рэдакцыі не вядома пра вынікі гэтага звароту.

Нагадаем, што пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома ўвечары 28 сакавіка. Сувязі з ёй няма з 25 сакавіка. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка 29 сакавіка расказаў, што былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь, а 31 сакавіка паведаміў, што мабільны тэлефон Мельнікавай з 19 сакавіка фіксуецца на тэрыторыі Беларусі. Ейная дакладная лакацыя дасюль не вядомая.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10