навіны

Польшча можа пазбавіць міжнароднай абароны беларусаў, якія ездзілі ў Расею

Людзі ідуць ля цэнтральнага чыгуначнага вакзалу ў Варшаве, Польшча. 23 кастрычніка 2024 г. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Людзі ідуць ля цэнтральнага чыгуначнага вакзалу ў Варшаве, Польшча. 23 кастрычніка 2024 г. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Паводле закону, беларусам з міжнароднай абаронай нельга ездзіць на радзіму.

Беларускія пашпарты. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
8 папулярных пытанняў пра міжнародную абарону ў Польшчы навіны

Юрыстка Ганна Маціеўская расказала, што ведае выпадкі, калі Польшча пачынала справу аб пазбаўленні міжнароднай абароны беларусаў, якія ездзілі ў Расею. Яна папярэджвае: як мінімум, такім людзям давядзецца тлумачыць спецслужбам, што яны рабілі ў небяспечнай для іх краіне.


Акрамя таго, юрыстка дадала, што не выдаць статус абароны могуць за любое парушэнне закону Польшчы.


«У цэлым, вядома, назіраецца тэндэнцыя да ўзмацнення міграцыйнай палітыкі. […] Нават перавышэнне хуткасці на аўтамабілі расцэньваецца польскімі міграцыйнымі органамі як пагроза грамадскаму парадку. І ў дзвюх інстанцыях ужо была вынесеная негатыўная пастанова», – кажа яна ў інтэрв'ю «DW Беларусь».


Нагадаем, паводле правілаў беларусам з міжнароднай абаронай Польшчы лепш забыцца пра паездкі дадому і кантакты з пасольствам Беларусі: гэта можа прывесці да анулявання статусу, бо яго галоўная мэта – не выдаць асобу радзіме для неабгрунтаванага пераследу.


Адкрытай забароны на паездкі беларусаў у Расею няма, але з улікам таго, што паміж Беларуссю і Расеяй няма мытных пастоў, беларусы (тэарэтычна) могуць трапіць на радзіму. Аднак нават і без вяртання дадому Расея таксама ёсць патэнцыйна небяспечнаю краінаю для беларусаў, бо выдае грамадзянаў на запыт лукашэнкаўскіх сілавікоў.

Чытайце таксама: 


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10