навіны

«Могуць прыйсці да бізнесаў з баймапкі». Павел Лібер пра пераслед карыстальнікаў платформы «Новая Беларусь»

Павел Лібер падчас прэзентацыі платформы «Новая Беларусь» у кастрычніку 2022 года. Фота: БАЖ
Павел Лібер падчас прэзентацыі платформы «Новая Беларусь» у кастрычніку 2022 года. Фота: БАЖ
podpis źródła zdjęcia

Фігурантам крымінальнай справы выставілі абвінавачанні. Але якія, каму і менавіта за што, не паведамляецца.

Belsat
«Новая Беларусь» са штучным інтэлектам. Лібер анансаваў новыя функцыі платформы навіны

Следчы Камітэт Беларусі паведаміў, што расследуе крымінальную справу ў дачыненні ўдзельнікаў і кіраўніка «экстрэмісцкага фармавання» ў выглядзе платформы «Новая Беларусь» Паўла Лібера.


Паводле сілавікоў, дзейнасць удзельнікаў фармавання, у тым ліку актыўных карыстальнікаў, якія застаюцца на тэрыторыі Беларусі, была спыненая: «у залежнасці ад ступені ўдзелу ва ўчыненні злачынства» некаторых абвінавачаных узялі пад варту.


«Следчыя валодаюць інфармацыяй аб структуры экстрэмісцкага фармавання, яго ўдзельніках, кіраўніках, мэтах і матывах функцыянавання. Маецца дакладная інфармацыя ў дачыненні больш за 1000 карыстальнікаў, якія прайшлі рэгістрацыю ў аплікацыі «Новая Беларусь» і ўключаных у яе склад іншых сэрвісаў», – каментуе СК.

Павел Лібер пракаментаваў навіну на сваёй старонцы ў Facebook.


«Сябры, стала вядома, што беларускія сілавікі могуць прыходзіць да бізнесаў з баймапкі, думаючы, што гэта і ёсць «Новая Беларусь» і іх за гэта трэба пераследаваць. Баймапка – асобны самастойны прадукт з асобнай камандай, які злучае людзей і бізнесы/сэрвісы за мяжой. Усе звесткі там публічныя і адкрытыя, праект увогуле не палітычны.


Вы можаце ўбачыць кантэнт адтуль у аплікацыі "SVAE" (частка платформы «Новая Беларусь»), паколькі "SVAE" агрэгуе івэнты, мітапы, бізнесы і іншае з адкрытых крыніцаў, але бізнесы самі не падаюцца ў "SVAE" – іх адпраўляе на сайт баймапкі.


Сайт баймапкі не мае экстрэмісцкіх статусаў, таму любы бізнес, да якога прыйшлі, можа смела пацвердзіць, што нічога не парушае і не мае нічога агульнага з аплікацыяй "Новая Беларусь / SVAE". Калі вы хвалюецеся за сваю бяспеку, вы можаце выдаліць свой бізнес – на сайце баймапкі ёсць асабісты кабінет.


Сілавікам пажадаю лепш разабрацца ў матчастцы і прадуктах і канчаткова забыцца, што нехта захоча вяртацца дадому, будучы абвінавачаным наогул без прычынаў», – напісаў Лібер.

Нагадаем, у студзені 2023 года «Новая Беларусь» была прызнаная ўладамі Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10