У ДТЗ на Магілёўшчыне загінулі тры чалавекі


МУС Беларусі паведамляе пра смяротнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: 30 чэрвеня паблізу горада Слаўгарад аўтамабіль Chevrolet сутыкнуўся з грузавіком.

ДТЗ пад Слаўгарадам, 30 чэрвеня 2024 г.
Фота: pressmvd / Telegram

Каля 17:15 на дарозе Р-43 пад Слаўгарадам 26-гадовы кіроўца Chevrolet на скрыжаванні не прапусціў грузавы аўтамабіль DAF, які рухаўся на галоўнай дарозе.

У выніку тры пасажыры Chevrolet загінулі: две жанчыны і мужчына. Яшчэ двое, у тым ліку і кіроўца, шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Кіроўца грузавіка таксама дастаўлены ў лякарню.

На месцы здарэння цяпер працуюць следчыя. Распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.317 («Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх або больш асобаў») КК Беларусі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў