Расея ўчыніла ракетны ўдар па Кіеве


Увечары 30 чэрвеня Расея нанесла ракетны ўдар па Кіеве. Паводле папярэдняй інфармацыі, абломкі ракеты ўпалі на шматпавярховы дом, узнікла ўзгаранне.

Кіеўская гарадская вайсковая адміністрацыя паведамляе, што ў выніку ракетнай атакі зафіксавалі падзенне абломкаў у Абалонскім раёне сталіцы. Пашкоджаны шматпавярховы жылы дом.

Мэр Кіева Віталій Клічко паведаміў, што ўзгаранне ўзнікла на 8-м і 9-м паверхах. Пакуль інфармацыі пра пацярпелых няма.

Паводле Паветраных сілаў ЗСУ, расейская ракета прыляцела ў Кіеў праз Чарнігаўскую вобласць. Месца запуску і тып ракеты не названыя.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў