Расея нанесла бомбавы ўдар па цэнтры Харкава


Удзень 29 чэрвеня расейская армія зноў ударыла па цывільных аб’ектах Харкава. Мінімум адзін чалавек загінуў. 

Мэр Харкава Ігар Тэрэхаў паведаміў, што расейцы скінулі кіраваную авіяцыйную бомбу (КАБ) у цывільнае прадпрыемства амаль у цэнтры гораду. Узнік пажар у будынку. Гараць таксама 7 машынаў прадпрыемства.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў, што ў выніку расейскай атакі адзін чалавек загінуў і 8 атрымалі раненні, у тым ліку васьмімесячнае дзіця. Ён таксама ўдакладніў, што пажар узнік у мясцовым аддзяленні пошты.

Адначасова расейскія дзяржаўныя медыі заяўляюць, што ўдар быў нанесены нібыта па базе ўкраінскага батальёну «Кракен» у прадмесці Харкава.

Абноўлена
Расея нанесла чарговы ўдар па Харкаве. Палова гораду засталася без электрычнасці, ёсць ахвяры
2024.06.23 18:22

Пачынаючы з сакавіка 2024 года Расея рэгулярна наносіць удары па Харкаве авіябомбамі. Выкарыстанне КАБаў сталася вельмі сурёзным выклікам: гэта звышмагутныя бомбы, якія нельга знішчыць сродкамі паветранай абароны. Адзіная магчымасць супрацьстаяць КАБам – збіваць самалёты, што іх скідваюць. Але зрабіць гэта вельмі складана, бо расейцы скідваюць бомбы на далёкай адлегласці, з уласнай паветранай прасторы.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў