Хлопчык 2023 г.н. патануў у надзіманым басейне. Трагедыя адбылася ўвечары 29 чэрвеня ў аграгарадку Млынок Ельскага раёну, паведамляе МНС.
Дзіця гуляла ў двары з мячом, які ў нейкі момант упаў у надзіманы басейн. Маляня палез за ім у ваду і ўпаў.
Маці кінулася сыну на дапамогу, дастала яго з вады. Бацька дзіцяці пачаў праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю і адначасова званіць у хуткую. Дзіця даставілі ў лякарню, дзе медыкі канстатавалі яго смерць.
Ася Саковіч belsat.eu