Ужыўленне радыеізатопаў у рогі насарогаў у ПАР і стральба па пратэстоўцах у Кеніі. Тыдзень у фотаздымках


Хваля лясных пажараў у Каліфорніі ў ЗША, пратэсты ультраартадаксальных габрэяў у Ізраілі, эвакуацыя насельніцтва з Тарэцку ў Данецкай вобласці ва Украіне – сабралі фотаздымкі за тыдзень.

Лясны пажар відаць у Нацыянальным лесе Сьера ў акрузе Фрэзнаў, штат Каліфорнія. Трыа лясных пажараў, што атрымалі назву «Чэрвеньскі вокамгненны комплексны пажар», спалілі ў акрузе 2834 гектары і ў сукупнасці былі лакалізаваныя толькі на 15 %. Каліфарнійскі дэпартамент лясной гаспадаркі і супрацьпажарнай аховы заклікае людзей з найбліжэйшых тэрыторыяў эвакуявацца. Фрэзнаў, ЗША. 26 чэрвеня 2024 года.
Фота: David Swanson / AFP / East News
Працаўнікі Нацпаліцыі Украіны з падраздзялення «Белыя анёлы» эвакуююць на насілках пажылую жанчыну з інваліднасцю з Тарэцку ў Данецкай вобласці. Расейцы захоўваюць тэмп свайго наступлення на Тарэцкім напрамку з моманту яго актывізацыі 18 чэрвеня, горад штодня абстрэльваецца. Тарэцк, Украіна. 28 чэрвеня 2024 года.
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News
Дэманстранты расцягнулі транспаранты пасярод дарогі з патрабаваннем падпісаць пагадненне наконт абмену закладнікаў з сектару Газа і адстаўкі ўраду на чале з Бэньямінам Нэтаньягу ў Тэль-Авіве, Ізраіль. 27 чэрвеня 2024 года.
Фота: Matan Golan / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Ультраартадаксальныя габрэі блакуюць шашу падчас акцыі пратэсту супраць прызыву ў войска. Вярхоўны суд Ізраілю ўпершыню пастанавіў адмяніць адтэрмінаванне ад прызыву на вайсковую службу для артадаксальных габрэяў, што дзеяла з 1948 года. Бнэй-Брак, Ізраіль. 27 чэрвеня 2024 года.
Фота: Oded Balilty / AP Photo / East News
Жанчына прыбірае смецце ў кватэры моцна пашкоджанага абстрэламі жылога дому ў мястэчку Сэлыдава, Данецкая вобласць, Украіна. 27 чэрвеня 2024 года.
Фота: Roman Pilipey / AFP / East News
Пратэстоўцы нясуць параненага мужчыну каля парламенту Кеніі падчас агульнанацыянальнага страйку на знак пратэсту супраць павышэння падаткаў і законапраекту аб фінансах у Найробі. Пасля таго як дэманстранты прарваліся праз паліцэйскія кардоны і падпалілі частку будынку парламенту, паліцыя адкрыла агонь. Паводле апошніх дадзеных, сама меней 30 асобаў загінулі, дзясяткі пацярпелі. Найробі, Кенія. 25 чэрвеня 2024 года.
Фота: Luis Tato / AFP / East News
Прафесар Джэймз Ларкін (справа) выкарыстоўвае балончык з ідэнтыфікацыйным спрэем пасля імплантацыі дазаваных і разлічаных радыеактыўных ізатопаў у рог насарога ў біясферным запаведніку Ўотэрбэры. Наватарскі «Rhisotope Project» прадугледжвае ўсыпленне і бяспечнае ўвядзенне малых дозаў радыеізатопаў у рогі 20 насарогаў для аховы жывёлінаў. Насарогаў будзе прасцей выявіць у памежных зонах запаведніку і браканьеры не змогуць выкарыстаць іхныя рогі для гандлю. У гэтай краіне жыве большая частка сусветнага пагалоўя насарогаў. Макапанэ, ПАР. 25 чэрвеня 2024 года.
Фота: Emmanuel Croset / AFP / East News
Турэцкі фанат заўзімаецца за сваю каманду перад матчам групы «F» паміж Чэхіяй і Турцыяй на футбольным «Еўра-2024». Зборная Турцыі выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату. Гамбург, Нямеччына. 26 чэрвеня 2024 года.
Фота: Ebrahim Noroozi / AP Photo / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў