На прэзідэнцкіх выбарах у Літве перамог Гітанас Наўседа


Падчас правядзення другога туру прэзідэнцкіх выбараў у Літве перамог дзейны прэзідэнт – Гітанас Наўседа. Гэта будзе ягоны другі тэрмін на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адказвае на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарчым участку ў раёне Новая Вільня. Вільня, Літва. 12 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

Пасля падліку галасоў на ўсіх 1895 участках для галасавання Гітанас Наўседа набраў 74,43 % галасоў.

За ягоную апанентку, прэм’ер-міністарку краіны Інгрыду Шыманіце прагаласавалі 24,06 % удзельнікаў.

Яўка на гэтых выбарах склала 49,61 %.

Як адзначае LRT, Гітанас Наўседа выйграў выбары з «разгромным лікам» і атрымаў «ашаламляльную перамогу». На гэты момант галоўная інтрыга заключаецца ў тым, ці атрымае дзейны прэзідэнт найвышэйшае падтрыманне за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у Літве.

У 2019 годзе за Наўседу аддалі галасы 65,68 % выбарнікаў (ён таксама перамог у другім туры). У 2009-м прэзідэнткаю сталася Даля Грыбаўскайце з 69,09 % галасоў.

Агляд
Што трэба ведаць беларусам пра выбары прэзідэнта ў Літве?
2024.05.10 07:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў