У Расеі пацвердзілі, што наўмысна абстралялі «Эпіцэнтр» у Харкаве – там загінулі 12 асобаў


Колькасць загінулых у выніку ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр» у Харкаве ўзрасла да 12, пацярпелых – 43 чалавекі. Пра гэта паведамілі ў Харкаўскай абласной пракуратуры.

На месцы абстрэлу гандлёвага цэнтру ў Харкаве.
Фота: Харківська обласна прокуратура / Telegram

«Колькасць загінулых праз варожыя авіяўдары па гіпермаркеце ўзрасла да 12. Дзесяць з іх пакуль не апазнаныя. Траўмы атрымалі 43 чалавекі», – гаворыцца ў паведамленні.

Расейскія медыі са спасылкай на «сілавыя структуры», заяўляюць, што ў гандлёвым цэнтры ўкраінскія вайскоўцы «зладзілі вайсковы склад і камандны пункт», які быў выяўлены расейскай выведкай.

«Па вайсковым аб’екце ў ГЦ «Эпіцэнтр» нанесены ракетны ўдар», – паведамляе ТАСС.

Удзень 25 траўня расейскія войскі нанеслі чарговы ўдар па цывільнай забудове Харкава. Гэтым разам удар прыйшоўся па будаўнічым гіпермаркеце. Яшчэ адзін удар прыйшоўся па Цэнтральным парку.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў