Дачка палітзняволенай Алены Гнаўк была вымушаная пакінуць Беларусь


Фонд салідарнасці «BYSOL» абвесціў збор сродкаў для Аляксандры Семянюк, дачкі палітзняволенай Алены Гнаўк. Семянюк трапіла пад палітычна матываваны пераслед і была вымушаная пакінуць Беларусь у красавіку 2024 года.

Аляксандра Семянюк з дзецьмі.
Фота: bysol.org

«Раніцаю 23 студзеня 2024 года я прачнулася ад груку ў дзверы. Для мяне быў шок, калі я зразумела, што да мяне прыйшлі з ператрусам. Канфіскавалі некалькі маміных лістоў, ейны штодзённік і забралі мой тэлефон, а мяне адвезлі на шасцігадзінны допыт у КДБ», – апавядае Аляксандра Семянюк у сваім звароце, апублікаваным «BYSOL».

Жанчына сталася фігуранткаю крымінальнай справы паводле арт. 361 КК («Заклікі да санкцыяў») праз дапамогу, атрыманую ад ініцыятывы «DissidentBy». З гэтым абвінавачаннем ёй пагражала пакараннем тэрмінам ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі.

«Мяне пасадзілі на трое содняў у ІЧУ, дзе для ўтрымання палітычных створаныя ўмовы, каб зламаць і здушыць чалавека. Увесь гэты час я думала пра маму. Апынуўшыся ў адзіночнай камеры, я сказала пра сябе: «Вы мяне не зламаеце». Гэта дало мне сілы вытрымаць усё, што адбываецца.

З ІЧУ я выйшла з разуменнем, што была вельмі бестурботная ў сваёй краіне, нягледзячы на ​​ўсё тое, што мы прайшлі з мамай. Я зразумела, што ў любы момант мае дзеці могуць застацца без маці. Рашэнне з’яжджаць я прымала цяжка, выплакала процьму слёзаў, але ўсё ж наважылася пакінуць з дзецьмі Беларусь», – кажа Аляксандра.

У красавіку 2024 года Семянюк з траімі дзецьмі пакінула Беларусь. Цяпер сямʼя застаецца ў шэлтары для беларускіх палітычных эмігрантаў і мае патрэбу ў фінансавым падтрыманні, каб аплаціць жытло і набыць прадметы першай неабходнасці.

«Пакуль мы тут адаптуемся, легалізуемся – без сяброў і працы я не разумею, чым і як я буду карміць сваіх дзяцей. Таму я шукаю дапамогу ў кожнага, хто можа зразумець і падзяліць маё становішча і стан!» – адзначаецца ў звароце жанчыны.

Hавiны
Са студзеня няма сувязі з 67-гадовай палітзняволенай Аленай Гнаўк
2024.05.14 18:57

Нагадаем, што 23 студзеня па ўсёй Беларусі супрацоўнікі КДБ учынілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітычных вязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне. Прычынаю зацікаўленасці КДБ сталася дапамога семʼям палітвязняў ад ініцыятываў, прызнаных экстрэмісцкімі фармаваннямі. Паводле праваабаронцаў, усяго ў межах рэйду сілавікоў пад пераслед трапілі мінімум 165 чалавек.

Каментар
Сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопту». Кіраўнік «BYSOL» – пра атаку на сваякоў палітвязняў
2024.01.24 11:55

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў