Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін адправіўся з першым у гісторыі афіцыйным візітам у Пакістан. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла пра выправаджванне з краіны трох грамадзянаў Марока. Іхная бойка адбылася на фоне запрашэння Аляксандрам Лукашэнкам 150 тысяч пакістанцаў.
Прадстаўнік Рабочага руху Аляксандр Сакалоў з нагоды Свята працы 1 траўня пракаментаваў «Белсату» планы ўладаў Беларусі завезці ў краіну 150 тысяч пакістанцаў. Ён таксама адказаў на крытыку таго, што беларусы нібы кепска працуюць.
За два дні – 27 і 28 красавіка – у Нямеччыне затрымалі восем грамадзянаў Пакістану, якія спрабавалі трапіць у гэтую краіну беларускім маршрутам. Пра гэта паведамілі ў нямецкай паліцыі.
Міністр абароны Пакістану назваў непазбежным ваеннае ўварванне суседняй Індыі. Пасля нападу баевікоў на турыстаў у Кашміры на мінулым тыдні напружанасць паміж дзвюма ядравымі краінамі толькі нарастае, перадае «Reuters».