навіны

Рабочы рух: Пакістанцаў могуць паслаць туды, дзе «непажаданае вока беларуса»

Пакістанскія работнікі. Фота: nebevihayatdergisi.com
Пакістанскія работнікі. Фота: nebevihayatdergisi.com
podpis źródła zdjęcia

Прадстаўнік Рабочага руху Аляксандр Сакалоў з нагоды Свята працы 1 траўня пракаментаваў «Белсату» планы ўладаў Беларусі завезці ў краіну 150 тысяч пакістанцаў. Ён таксама адказаў на крытыку таго, што беларусы нібы кепска працуюць.

Вытворчасць разынак у Пакістане. 3 студзеня 2023 года. Фота: Muhammed Semih Ugurlu/Anadolu Agency via Getty Images
«Лукашэнка максімальна далёкі ад грамадства». Чаму ўлады не адмаўляюцца ад ідэі завезці пакістанцаў Аналітыка

Аляксандр Сакалоў скептычна ставіцца да планаў завезці ў Беларусь вялікую колькасць пакістанскіх гастарбайтараў. Паводле яго, па-першае, гэта сутыкнецца з моўнай праблемаю: беларусы дрэнна валодаюць ангельскай мовай, а пакістанцы не ведаюць расейскай ці беларускай. А па-другое, актывіст не разумее, навошта пакістанцам ехаць у Беларусь, «калі побач ёсць Арабскія Эміраты, Саудаўская Аравія, Аман, якія блізкія паводле клімату, якія значна бліжэй і дзе значна больш высокі заробак».

Развязаннем гэтых праблемаў можа быць стварэнне адмысловых прадпрыемстваў або аддзелаў вытворчасці для пакістанцаў у Беларусі.

,,

«Магчыма, [Аляксандр] Лукашэнка проста плануе рабіць нейкія зброевыя прадпрыемствы, напрыклад, у вытворчасці беспілотнікаў, што-небудзь такое, дзе непажаданае вока беларуса. Пакістанцы ўмеюць гэта рабіць, будуць працаваць, атрымліваць дастатковы заробак, а інфармацыя пра гэтыя прадпрыемствы, пра дапамогу расейскаму боку, яе вайскова-прамысловаму комплексу не будзе трапляць у медыі або ў нейкія арганізацыі», – заявіў Сакалоў.


Пакістанскія прадаўцы дэманструюць пакупнікам тканіны. Лахор, Пакістан. 24 сакавіка 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Rebecca Conway / Getty Images
Украіна хоча «выклікаць хаос у Беларусі». Як прапаганда тлумачыць рэакцыі на пакістанцаў навіны

Не беларусы дрэнна працуюць, а кіраўніцтва перашкаджае

Прадстаўнік Рабочага руху таксама адказаў на заяву наконт таго, што беларусы нібы кепска працуюць. Ён падкрэсліў: у Еўропе беларусаў як работнікаў вельмі цэняць за працавітасць і акуратнасць. Гэта, на ягоную думку, зняпраўджвае выказванні, што беларусы гультаяватыя:

«У Беларусі трошкі іншая сітуацыя, іншыя ўмовы. Ты калі і хочаш працаваць больш прадукцыйна, табе проста гэтага не дазволяць абмежаванні твайго прадпрыемства, твайго кіраўніцтва і гэтак далей».

Паводле Сакалова, у Беларусі прадукцыйнасць працы больш нізкая, чым у Еўропе, не праз нежаданне работнікаў працаваць, а праз адсталасць вытворчасці.

,,

«Прадпрыемствы не мадэрнізаваныя, а зноў жа бюракратыя велізарная, кіраўніцтва, штат насамрэч вельмі раздзьмутыя, пашыраныя», – заявіў Сакалоў.


Паводле яго, на беларускіх дзяржаўных прадпрыемствах «зашмат непатрэбных пасадаў, зашмат уладкавана паводле блату людзей, якія абсалютна нічога не робяць, а за іх работніку трэба выконваць працу, каб прадукцыйнасць выраўноўваць».

Нагадаем, што Лукашэнка справакаваў вялікую незадаволенасць у беларускага грамадства пасля таго, як паабяцаў прывезці ў Беларусь 150 тысячаў пакістанскіх працоўных мігрантаў на замену тым беларусам, якія з'ехалі праз ягоную палітыку. Пры гэтым палітык фактычна абвінаваціў беларусаў у неабходнасці клікаць у краіну працаўнікоў з-за мяжы. Маўляў, і прадукцыйнасць працы ў нас нізкая, і нараджаюць замала, а іначай і не давялося б запрашаць.

Пакуль жа пакістанцы спрабуюць праз Беларусь трапіць у Нямеччыну.

Якуб Хруст, Ірына Дарафейчук belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10