Магчымае адкрыццё простага авіярэйсу паміж Беларуссю і Пакістанам абмяркоўвалі падчас сустрэчы пакістанскі міністр камунікацыяў, прыватызацы і інвестыцыяў Абдул Алім Хан і міністр транспарту і камунікацыяў нашай краіны Аляксей Ляхновіч, паведамляе пакістанскае выданне «The News International».
Пакістан таксама працуе над запускам простых рэйсаў у Маскву, а Беларусь разглядае як ключавога інвестыцыйнага партнёра, якімі цяпер для краіны ёсць Азербайджан і Турцыя, зазначыў Абдул Алім Хан.
Падчас сустрэчы міністры размаўлялі таксама пра стварэнне гандлёвых калідораў паміж Беларуссю і Пакістанам. Абдул Алім Хан казаў пра важнасць стварэння маршруту ў Цэнтральную Азію накшталт Каракумскай шашы і Кітайска-пакістанскага эканамічнага маршруту.
Таксама вядома пра падпісанне шэрагу міжурадавых пагадненняў паміж Беларуссю і Пакістанам. Сярод іх – пагадненне наконт супрацы ў абмене інфармацыяў, звязанай з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам і фінансаваннем тэрарызму, дамова наконт выдачы, мемарандумы супрацы паміж КДБ Беларусі і Офісам генеральнага аўдыту Пакістану ды іншыя.
25 лістапада з візітам у Пакістан прыляцеў Аляксандр Лукашэнка. У краіне ў гэты час праходзяць маштабныя пратэсты апазіцыі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu