Лукашэнка фактычна абвінаваціў беларусаў у тым, што ўзнікла неабходнасць у працоўных мігрантах, а амбасадар нашай краіны ў Пакістане паведаміў пра супрацу з Ісламабадам у справе прыцягнення пакістанскіх работнікаў у Беларусь. Аналітык Вадзім Мажэйка ў каментары «Белсату» назваў самога Лукашэнку прычынаю недахопу працоўных рук, а словы палітыка пра беларусаў – зневажальнымі.