Санкцыі ўдарылі па цукерках «Алёнка» і «Аэрафлоцкія». «Белпошта» перапыняе існаванне толькі як пошта. Бондаравай хутка давядзецца ўцякаць за мяжу. Беларусь гатовая прыняць 150 тысячаў пакістанцаў. Менскія чыноўнікі з’ехалі з глузду.
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:
- Камедыя «Вольга Славаміраўна змяняе прафесію»
- Пакусаная акрэсцінскімі клапамі Бондарава ўпэўнена рухаецца да крымінальнай справы за «экстрэмізм»
- «Белпошта» запускае свой маркетплэйс
- Сінявокая прапаноўвае каравокім бясплатныя кватэры і высокія зарплаты
- Прадаецца рабочы сшытак Аляксандра Лукашэнкі
- Онлайн-чэлендж «80 крокаў да Перамогі» паставіць беларусаў у нязручную позу
- Лукашолкі крынжуюць ад чэленджу да 9 траўня
- $ 1000 – сярэдні заробак менчука! Але ёсць нюанс
- Парк забаваў «Беларусьфільмлэнд»
- РБшная камплектацыя аўтамабіля пачынаецца з нацыянальнага радыёплэера
- А ты – паліў дарогу расолам?
- Пыл з Сахары накрыў Беларусь
- Пакістанцы будуць рабіць цукеркі на фабрыцы «Спартак»
- Чым пахне Менск?
Вядоўцы – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».
Калаж з фота: Осторожно: ASphotofamily / freepik; Бондарева. БЕЗ КУПЮР / t.me