навіны

Міністр абароны Пакістану мяркуе, што вайны з Індыяй не пазбегчы

Пакістанскі спецназ. Фота: mod.gov.pk
Пакістанскі спецназ. Фота: mod.gov.pk
podpis źródła zdjęcia

Міністр абароны Пакістану назваў непазбежным ваеннае ўварванне суседняй Індыі. Пасля нападу баевікоў на турыстаў у Кашміры на мінулым тыдні напружанасць паміж дзвюма ядравымі краінамі толькі нарастае, перадае «Reuters».

«Мы ўзмацнілі нашыя сілы, бо гэта тое, чаго цяпер не пазбегчы. Таму ў гэтай сітуацыі неабходна прыняць некаторыя стратэгічныя пастановы, і гэтыя пастановы былі прынятыя», – сказаў агенцтву міністр абароны Хаўаджа Асіф.

Ён адзначыў, што рыторыка Індыі ўзмацняецца і пакістанскія вайскоўцы праінфармавалі ўрад пра магчымасць індыйскага нападу. Ён не стаў удакладняць прычыны, на падставе якіх ён мяркуе, што ўварвання не пазбегчы.

Асіф падкрэсліў, што Пакістан мае стан павышанай гатовасці, але скарыстае сваю ядравую зброю толькі ў тым выпадку, калі «будзе адкрытая пагроза нашаму існаванню».

Сілы бяспекі стаяць напагатове праз дзень пасля таго, як 26 турыстаў былі забітыя ў даліне Байсаран каля Пэгэльгаму ў падкантрольнай Індыі частцы Кашміру. 23 красавіка 2025 года. Фота: Nasir Kachroo / NurPhoto vis Getty Images
Пакістан, з якога Лукашэнка абяцае прывезці 150 тысяч мігрантаў, можа ўвязацца ў вайну. Што адбываецца? Аналітыка

Паміж Пакістанам і Індыяй – дзвюма ядравымі дзяржавамі – можа пачацца вайна праз тэракт, што адбыўся 23 красавіка на спрэчнай, але кантраляванай Індыяй тэрыторыі. У атацы, у якой загінулі 26 турыстаў і яшчэ 17 атрымалі раненні, Нью-Дэлі дэ-факта абвінаваціў Пакістан.

Прэмʼер-міністр Нарэндра Модзі паабяцаў адплаціць нападнікам: «Індыя выявіць, высачыць і пакарае кожнага тэрарыста і ягоных заступнікаў. І мы будзем пераследаваць іх да краю зямлі. Тэрарысты, якія стаяць за забойствамі, разам са сваймі заступнікамі атрымаюць пакаранне большае, чымся яны могуць сабе ўявіць».

Індыя закрыла наземны памежны пераход, а таксама прыпыніла дзеянне дамовы аб водах Інду, падпісанай у 1960 годзе, што рэгулюе размеркаванне водных рэсурсаў паміж краінамі. У Ісламабадзе ў сваю чаргу заявілі пра адсутнасць «дакладнага расследавання і верыфікаваных доказаў» сувязі тэракту з Пакістанам.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10