Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла пра выправаджванне з краіны трох грамадзянаў Марока. Іхная бойка адбылася на фоне запрашэння Аляксандрам Лукашэнкам 150 тысяч пакістанцаў.
У МУС адзначылі, што вулічная бойка ў красавіку ў Гомлі «выклікала грамадскі рэзананс, абрасла чуткамі і магла паслужыць распальванню міжнацыянальнай варожасці».
Міліцыянты затрымалі трох удзельнікаў бойкі, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання і прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку. Таксама было вырашана выправадзіць іх з краіны.
,,«Працэдуры публічных высылак праведзеныя на месцах навучання, а таксама ў тэрытарыяльным падраздзяленні міліцыі. Найбліжэйшым часам яны пакінуць Беларусь», – заявілі ў ведамстве.
У крыніцы, дзе з’явілася відэа бойкі, выказалі думку, што пабіліся пакістанцы. Беларусы актыўна выказвала асцярогі з нагоды анансаванага Аляксандра Лукашэнкам прыезду ў Беларусь 150 тысячаў працоўных мігрантаў з Пакістану. Прапагандысты кінуліся зняпраўджваць наяўнасць пагрозы з боку пакістанцаў. Вінавацілі ўласна беларусаў, адбыліся затрыманні каментатараў. А набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал заявіў, што «дэбош учынілі два студэнты-мараканцы праз дзяўчыну».
Нагадаем: 11 красавіка Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з «сваім сябрам», прэм'ер-міністрам Пакістану, наконт 150 тысяч «адмыслоўцаў розных галінаў», якія прыедуць у Беларусь працаваць. Нягледзячы на незадаволенасць беларусаў, ад сваёй ідэі ён не адмовіўся.
Якуб Хруст belsat.eu