навіны

Раман Галоўчанка ляціць у Аман і Пакістан

Прэс-служба ўрада Беларусі паказвае, як збіраецца ляцець Раман Галоўчанка
Прэс-служба ўрада Беларусі паказвае, як збіраецца ляцець Раман Галоўчанка. Фота: «Правительство Беларуси» / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка адправіўся ў Аман і Пакістан 13 кастрычніка, паведамляе тэлеграм-канал «Правительство Беларуси».

Спачатку Раман Галоўчанка наведае Аман, дзе павінны прайсці перамовы з кіраўніцтвам краіны.

«Па выніках візіту будзе падпісаны важкі пакет дакументаў», – піша «Правительство Беларуси».

У Амане ён прабудзе 13 і 14 кастрычніка, удакладняе БелТА. Запланаваны сустрэчы з наследным прынцам Амана, міністрам моладзі, культуры і спорту, намеснікам прэм'ер-міністра па справах Савета Міністраў, старшынёй Дзяржаўнага савета.

А ў Пакістане Галоўчанка будзе прысутнічаць на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў-чальцоў ШАС. Гэта будзе першае пасяджэнне ШАС з удзелам Беларусі ў якасці чальца арганізацыі.

Там ён прабудзе 15 і 16 кастрычніка. Плануюцца сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам і першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Махамадам Рэзай Арэфам.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10