«Павышэнне падаткаў без празрыстай працэдуры». Улады скароцяць пералік дазволенай для рамеснікаў дзейнасці
Міністр эканомікі Беларусі Юрый Чабатар анансаваў скарачэнне пераліку відаў рамеснай дзейнасці, і майстрам, якім не пашчасіць, давядзецца мяняць статус і плаціць больш падаткаў. Улады ціснуць на тое, што ў гэтай дзейнасці мусіць быць беларуская самабытнасць, але бізнесовец Аляксандр Кныровіч упэўнены: правілы змяняюць проста для таго, каб спагнаць з рамеснікаў больш грошай.
навіны